Ізраільская ваенная цэнзура запатрабавала выдаленьняў з амаль 5 000 матэрыялаў
Паводле дадзеных, атрыманых праз запыт аб свабодзе інфармацыі, у 2025 годзе ізраільскі ваенны цэнзар патрабаваў выдаленьняў з 4 974 навінавых матэрыялаў — гэта другі найвышэйшы паказчык за ўвесь час, — а паліцыя й цывільныя фізычна перашкаджалі працы арабскіх і замежных журналістаў на месцах ракетных удараў падчас вайны з Іранам.