Трэць жыхароў Крыму глядзіць украінскае ТБ праз нелегальныя спадарожнікавыя талеркі
Мінлічбы Расіі даручылі «разабрацца з сітуацыяй» масавага выкарыстання неліцэнзаванага спадарожнікавага абсталявання — «Гарынычаў» — у анэксаваным Крыме, дзе каля трэці жыхароў прымае ўкраінскія тэлеканалы, паведамляе «Камерсант».