Тайная сетка кантрабандай перапраўляе тэрміналы Starlink у Іран
Кантрабандыст на імя Саханд расказаў Бі-бі-сі, што адпраўляе спадарожнікавыя інтэрнэт-тэрміналы ў Іран, каб дапамагчы паказаць «сапраўдную карціну» жыцьця ў краіне, дзе ўлады больш за два месяцы падтрымліваюць адно з самых працяглых у сьвеце татальных адключэньняў інтэрнэту.