Больш за 100 беларусаў у ЗША знаходзяцца ў міграцыйных турмах 01 мая 2026 навіны
У Злучаных Штатах больш за сто беларусаў, якія пасля пратэстаў 2020 года шукалі бяспекі за мяжой, апынуліся ў міграцыйных турмах – так званых дэтэншанах. Пра гэта падчас эфіру ў студыі «Белсату» распавяла сузаснавальніца і прадстаўніца Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан.