«Цёмныя грошы»: інфлюенсэрам плацяць за стварэньне вобразу кітайскага ШІ як пагрозы
Некамэрцыйная арганізацыя Build American AI, звязаная з суперкамітэтам палітычнага дзеяньня, які фінансуюць кіраўнікі OpenAI і Andreessen Horowitz, аплачвае кампанію па прасоўваньні амэрыканскага штучнага інтэлекту і нагнятаньні страхаў наконт Кітаю.