ЕЗ упершыню гатовы ўвесці санкцыі супраць партоў трэціх краін за перавалку расійскай нафты
Еўрасаюз прапанаваў уключыць у 20-ы пакет санкцый парты Кулеві ў Грузіі і Карымун у Інданэзіі, праз якія ідзе перавалка расійскай нафты, а таксама восем расійскіх НПЗ — упершыню абмежаванні закрануць партовую інфраструктуру трэціх краін, паведамляе Reuters.