Інтэрнэт-блякаўт у Іране доўжыцца 53 дні — найдаўжэйшае адключэнне ў гісторыі
Да 21 красавіка інтэрнэт у Іране быў адключаны ўжо 53 дні запар — звыш 1248 гадзін, — а ўлады пачалі выбарачна аднаўляць доступ толькі для «прывілеяваных груп», пакуль рэшта насельніцтва заставалася без сувязі.