«Веру, што сілавікі могуць інакш»: Наста Лойка — пра зняволеньне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сындром
Праваабаронца Наста Лойка, адна з 250 беларускіх палітзьняволеных, вызваленых пасьля чарговага візыту спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Джона Коўла ў сярэдзіне сакавіка, расказала пра сваё зьняволеньне й прымусовую дэпартацыю.