У Турцыі арыштавалі журналіста-расследчыка за матэрыял пра помнікі, перададзеныя пад інтэрнат, звязаны з Эрдаганам
Турэцкі суд узяў пад варту рэпарцёра газеты BirGün Ісмаіла Ары па абвінавачванні ў «распаўсюдзе дэзынфармацыі» пасля публікацыі расследвання пра выдзяленне аб'ектаў культурнай спадчыны пад рэлігійны інтэрнат, звязаны з прэзідэнтам Эрдаганам.