Беларускія абрады й мова каля Байкала: як нашчадак перасяленцаў адрадзіў сяло — і чаму гэта пад пагрозай
У глыбіні сібірскай тайгі, за некалькі гадзін ад бліжэйшага буйнога горада, на дамах вісяць шыльды з чырвоным арнамэнтам, надпісы па-беларуску, а мясцовая ўлада ладзіць традыцыйныя абрады — усё дзякуючы аднаму нашчадку перасяленцаў.