Удары ўкраінскіх дронаў каштуюць Расіі $100 млн нафтавых даходаў штодня
Сыстэматычныя атакі ўкраінскіх бесьпілотнікаў на расійскую нафтавую інфраструктуру прывялі да падзеньня штодзённых адгрузак праз ключавыя парты на 880 тысяч барэляў, што каштуе Маскве каля $100 млн у дзень, паведамілі Сілы бесьпілотных сыстэм ЗСУ.