«Можаце называць мяне «мой капітан»: лідар «Дай Дарогу!» стаў яхтсменам
Юрый Стыльскі, франтмэн гурта «Дай Дарогу!», атрымаў пасведчаньне Міжнароднай асацыяцыі парусных відаў спорту і не выключае, што ў будучыні зможа выходзіць у мора як капітан з турыстычнымі групамі.