Капэлан «Салідарнасці»: як ксёндз Ежы Папялушка стаў сімвалам антыкамуністычнай барацьбы палякаў
У Польшчы 1980-х звычайны парафіяльны святар аказаўся небяспечнейшым за любога апазіцыянера — Ежы Папялушка ня быў ані буйным тэолагам, ані лідарам прафсаюзу, але менавіта ён стаў адной з наймагутнейшых постацяў руху супраць камунізму.