Bellingcat
Калектыў расьледчай журналістыкі, які працуе з адкрытымі крыніцамі разьведданых (OSINT). Выкарыстоўвае агульнадаступныя дадзеныя — спадарожнікавыя здымкі, сацыяльныя сеткі, рэгістры палётаў, публічныя базы — для расьследаваньня канфліктаў, парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў, зьдзейсьненых дзяржавамі. Сярод вядомых расьследаваньняў — зьбіцьцё MH17, атручваньне Скрыпаляў, замах на Навальнага і выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі.